Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Утульнае свята ў прытулку

Дата: 23 февраля 2019 в 20:29, Обновлено 24 февраля 2019 в 00:48
677 просмотров

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, выхавальнік дзіцячага прытулку Вольга Шлямпо папрасіла дзяцей прыдумаць сцэнарый свята. Выхаванцы вельмі адказна падышлі да задання, прапанавалі конкурсы, песню і танец. Затым, сумесна была прадумана праграма, і запрошаны ў госці самыя дарагія дзецям людзі.

 Урачыстасць пачалася з сюрпрызу: дзяўчынкі ў таямніцы ад хлапчукоў сшылі гальштукі-матылькі, якія і падарылі віноўнікам весялосці. Даведаўшыся гістарычныя звесткі пра свята і адгадаўшы складаныя загадкі, дзеці наперабой называлі самыя лепшыя якасці сваіх тат, а паразважаўшы, усе прыйшлі да меркавання, што кожны мужчына, які добра працуе і клапоціцца пра сваю сям'ю, з'яўляецца самым сапраўдным абаронцам! У конкурсах хлопцы і іх бацькі прадэманстравалі шпаркасць, спрыт і трапнасць. Акрамя таго, усе атрымалі сувеніры, і паспыталі цудоўны торт, які спецыяльна да свята спякла Рыта Баркоўская.

Аб ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці сёння кажуць шмат. Спецыялісты адзначаюць, што даволі складана выгадаваць паўнавартасную асобу, будзь-то хлопчык ці дзяўчынка, без мужчынскага ўплыву. Бацька - той, хто натхніць паспрабаваць яшчэ і яшчэ, ўселіць веру ў сябе, не дасць сябе бясконца шкадаваць, яшчэ і дапаможа разабрацца з прычынамі няўдач. Вельмі добра, што свята атрымалася, бацькі падкрэслілі, што ў невялікай групе прытулку, яны ўбачылі таленты сваіх дзяцей, а дзеці знайшлі масу станоўчых якасцяў у сваіх бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.