Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Студэнты ў гасцях у прытулку

Дата: 6 июня 2018 в 19:38
598 просмотров

Дзіцячы сацыяльны прытулак дзяржаўнай установы адукацыі "Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» наведалі студэнты факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Іх не збянтэжыла адлегласць больш за сто кіламетраў ад Мінска да нашага горада, ўласная занятасць на заліках і іспытах. Да візіту госці падрыхтаваліся вельмі старанна: набылі ў падарунак гульні, сродкі для гігіены і салодкія пачастункі.

З першых хвілін зносін, студэнты знайшлі агульную мову з нашымі выхаванцамі. Пасля знаёмства яны распавялі пра сябе і вучобу, імкнуліся зацікавіць старэйшых дзяўчат сваім факультэтам і ўніверсітэтам, не забыліся распытаць дзетак аб іх інтарэсах і захапленнях. Затым пачаліся сумесныя цікавыя гульні. Прыемна было назіраць, як хлопчыкі і дзяўчынкі, выкарыстоўваючы яркія алоўкі замалёўвалі фрагменты чароўнага свету велізарнай размалёўкі. Яшчэ бавілі час за інтэлектуальнымі шахматамі і лато, шматлікімі іншымі настольнымі гульнямі, складывалі хітрыя пазлы. Падрыхтаваны быў і “салодкі стол” з сокам, зефірам, садавінай, цукеркамі і вафлямі. Асабліва ўзрадаваліся дзеці кексам, выпечаным уласнаручна студэнтамі па рэцэпту адной з матуль, што дапамагло адчуць цеплыню хатняга ачага.

У сваю чаргу выхаванцы запрасілі гасцей і сваіх родных на казку «Рэпка на новы лад", у якой сучасны Дзед, прасунутая ў сацыяльных сетках Бабуля, Унучка-хакер і жывёлы спрабавалі выцягнуць Рэпку, і толькі пасля таго, як кожны знайшоў час, каб надаць сваім блізкім, задуманае ўдалося.  Яшчэ дзеці чыталі вершы, малявалі на асфальце, удзельнічалі ў танцавальным флэшмобе.

Вельмі прыемна, што не гледзячы на маладыя гады, слухачы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта задумалі і ажыццявілі дапамогу дзецям, якія апынуліся ў дзіцячым сацыяльным прытулку. Выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву і выкладчыкам універсітэта за годнае выхаванне студэнтаў, падрыхтоўку не толькі высокакваліфікаваных кадраў для краіны, але і клапатлівых, шчырых людзей.

Гэта ўжо не першая сустрэча з студэнтамі факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі, спадзяючыся на далейшае супрацоўніцтва, мы будзем іх чакаць, як чакаюць толькі самых дарагіх і блізкіх сваякоў.

Вечарам пасля святкавання Дня абароны дзяцей, злёгку стомленыя, але задаволеныя і шчаслівыя выхаванцы прытулку заснулі з ўсмешкамі на вуснах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.