Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Разам сабралі дзяцей у школу

Дата: 1 сентября 2019 в 09:41
458 просмотров

Дзякуючы рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню “Белая Русь” першаклашкі дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ абзавяліся новымі заплечнікамі. А 8 дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сямей Смаргонскага раёна атрымалі дапамогу ад гэтага грамадскага аб’яднання ў выглядзе канцылярскіх тавараў і адзення на суму 300 рублёў.

Упраўленне адукацыі забяспечыла дзяцей прытулку неабходным адзеннем, школьнымі касцюмамі, прадстаўнікі Смаргонскай пагранічнай групы падарылі новы школьны абутак. Адна маладая пара падарыла букеты для ўрачыстай лінейкі.

Як паведамлялася раней, раённае аддзяленне грамадскага аб'яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, школьнікі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад - сярэдняя школа” падарылі прытулку канцылярскія тавары.

У вобразах выхаванцаў прытулку ўсё прадумана да дробязяў ад ўбору да букета, і з вялікім жаданнем вучыцца, нашы дзеці адправіліся ў школу. Пажадаем ім поспехаў і яркіх уражанняў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.