Усе разам “Збяром партфель у школу”
Дырэктар Смаргонскага раённага аддзялення грамадскага аб'яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Чаславаўна Лабейка разам з супрацоўнікамі Смаргонскага СПЦ загадзя для акцыі “Збяром партфель ў школу” выбіралі ў краме “Камфорт плюс” для дзяцей-сірот і дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сямей сшыткі, альбомы для малявання, каляровыя алоўкі, мядовую акварэль, пеналы, ручкі, клей, вокладкі і многае-многае іншае. Перад пачаткам навучальнага года 47 прывабных і патрэбных падарункаў на 1504 рубля 84 капейкі падаравана ад фонду дзецям Смаргонскага раёна, у тым ліку і выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку. 21 жніўня Наталля Чаславаўна прыйшла у прытулак Смаргонскага СПЦ каб павіншаваць будучых першакласнікаў.